15 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка 1994 года быў прыняты Асноўны закон краіны, паводле якога Беларусь была абвешчаная ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржавай. Па традыцыі ў гэты дзень в.а. дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Натур’еў Юрый Агеевіч правёў адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Былі разгледжаны артыкулы Асноўнага закона краіны, у якія былі ўнесены змяненні і дапаўненні, прынятыя на Рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

Было падкрэслена, што ў гэты дзень грамадзяне зрабілі выбар на карысць захавання і ўмацавання традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, падтрымалі новы этап развіцця дзяржавы.

Супрацоўнікі архіва праявілі цікавасць да тэмы, якая абмяркоўвалася, і прынялі ў ёй актыўны ўдзел.