«Архівы-школе»: экскурсія для студэнтаў-гісторыкаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова»

3 сакавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы — школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для студэнтаў 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.А.Куляшова».

Архівісты 1 кв. катэгорыі навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі архіва А.В.Петухоў і А.И.Швыроў пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй архіва, зонай абслугоўвання архіва, спецыфікай працы з найбольш запатрабаванымі дакументамі. Таксама студэнты былі азнаёмленыя з архіўнымі дакументамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, з асабістай справай выкладчыка БДСГА Максіма Іванавіча Гарэцкага, дакументамі з фондаў асабістага паходжання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Мікалаевіча Міргая і Іосіфа Міхайлавіча Цісоўскага.

Навучэнцы наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў і архівасховішча.