Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» была праведзена экскурсія для выкладчыка гісторыі і археалогіі Цярэнцьева Ігара Валер’евіча і студэнтаў 1 курса УА «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова»
У Год міру і стварэння і ў рамках акцыі «Архівы-школе» былі падрыхтаваны дакументальныя выстаўкі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці» па матэрыялах з фондаў архіва.
Загадчык аддзела выкарыстання Таццяна Уладзіміраўна Шэўчык і вядучы архівіст аддзела выкарыстання Святлана Мікалаеўна Брузгіна азнаёмілі наведвальнікаў з дакументамі архіва, прадстаўленымі на выставах і расказалі аб фарміраванні партызанскага руху на тэрыторыі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, у прыватнасці аб дзейнасці 14-й Цемналескай партызанскай брыгады нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва Святлана Віктараўна азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання. У час экскурсіі госці азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва і зрабілі памятныя фатаграфіі.