Правядзенне лекцыі ўрача Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы Гаўрылавай Л.У. для работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
28 лютага ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) была праведзена лекцыя «Аб аказанні першай дапамогі». Дакладчык – урач Дзяржынскай ЦРБ Гаўрылава Л.У. падрабязна расказала і прадэманстравала на манекене прыёмы аказання першай дапамогі пацярпеламу. У лекцыі работнікам БДАКФФД было падрабязна расказана аб прынцыпах і алгарытмах аказання дапамогі пацярпелым у розных сітуацыях: крывацёку, электратраўме, прыступе эпілепсіі, асфіксіі. Таксама наглядна была прадэманстравана тэхніка правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.
Калектыў і кіраўніцтва БДАКФФД выказвае падзяку лекару-педыятру Дзяржынскай ЦРБ Гаўрылавай Людміле Віктараўне.