У Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адкрылася інтэрактыўная выстаўка «Партызаны Беларусі»
20 лютага 2023 г. у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адкрылася інтэрактыўная выстаўка «Партызаны Беларусі». Экспазіцыя прысвечана партызанскаму і падпольнаму руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны і заснавана на дакументах унікальнага праекта выдавецкага дома «Беларусь сёння» і Нацыянальнага архіва, партала «Партызаны Беларусі», матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
Адкрываючы выставу, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.П.Сяргеенка адзначыў, як важна захаваць і ўвекавечыць памяць аб удзельніках партызанскага і падпольнага руху ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.; стварыць фактаграфічную аснову для супрацьдзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; сфарміраваць найбольш поўны электронны банк дакументаў, якія сведчаць аб подзвігах і ўзнагародах партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны.
Дырэктар Нацыянальнага архіва А.К.Дзямянюк, выступаючы перад прысутнымі, расказаў аб перспектывах развіцця партала «Партызаны Беларусі». За час рэалізацыі праекта на інтэрнет-партале ўжо размешчаны даныя на 203 тысячы партызан і падпольшчыкаў. Інтэрнет-партал «Партызаны Беларусі» і аднайменная выстаўка сёння выконваюць важнейшую задачу – персаніфікацыю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Партал будзе развівацца далей, напаўняцца звесткамі аб дзейнасці партызанскіх брыгад, атрадаў фармаванняў.
Генеральны дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома «Беларусь Сёння» Д.А.Жук, выступаючы перад работнікамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адзначыў, што партала «Партызаны Беларусі» наведалі больш за 800 тысяч карыстальнікаў нашай краіны і прадстаўнікоў іншых краін свету. Пакуль людзі памятаюць і перадаюць з пакалення ў пакаленне гісторыю не толькі нашай краіны, але і кожнага героя паасобку, ёсць спадзяванне, што вайна не прыйдзе на нашу зямлю. Таксама Д.А.Жук расказаў аб магчымасці напаўняць партал звесткамі з сямейных архіваў – фатаграфіямі, дакументамі аб сваіх гераічных продках.