21 лютага 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Карабоўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р. І. Мацеюна»
21 лютага 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Карабоўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р. І. Мацеюна». Для вучняў 9 класа дырэктар архіва Н. А. Баравік правяла ўрок на тэму “Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна”. Вучні 8 класа праслухалі лекцыю «Знакамітыя людзі Глыбоччыны ў асабістых фондах Дзяржархіва ў г. Глыбокае», якую прачытала загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Т. М. Аўласава. Мерапрыемствы суправаджаліся паказам відэапрэзентацый.