Рабочы вiзiт дырэктара Дэпартамента ў ЦЛЗЗД

20 лютага 2023 года дзяржаўную ўстанову «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь» наведаў з рабочым візітам дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў.

Знаёмства з дзейнасцю лабараторыі было пачата з правядзення нарады з членамі дырэкцыі лабараторыі. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко выступіў з дакладам аб выніках працы лабараторыі ў 2022 годзе, укаранёных інавацыях, дасягненнях калектыву і планаваных паказчыках на 2023 год. У ходзе нарады былі закрануты ключавыя аспекты дзейнасці лабараторыі, праблемныя пытанні і магчымыя спосабы іх пераадолення.

У ходзе вывучэння работы структурных падраздзяленняў лабараторыі дырэктар Дэпартамента наведаў вытворчыя і дапаможныя памяшканні, рабочыя кабінеты, а таксама на месцах, разам са спецыялістамі абмеркаваў спецыфіку іх працы.

У завяршэнні візіту адбылася сустрэча з працоўным калектывам лабараторыі, на якой Алег Леанідавіч адзначыў высокі ўзровень арганізацыі працы лабараторыі і вялікую значнасць установы ў захаванні гістарычнай спадчыны беларускага народа, пажадаўшы пры гэтым не расслабляцца і не зніжаць планку прафесіяналізму.