Аб практыцы студэнтаў
З 13 лютага 2023 года на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь арганізавана практыка студэнтаў 4-га курса перакладчыцкага факультэта УА «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт». Ужо на працягу некалькіх гадоў традыцыйна навучальнай пляцоўкай для практыкантаў-лінгвістаў з’яўляецца аддзел публікацый архіва. Студэнты працуюць з архіўнымі дакументамі фонду 370 «Генеральны камісарыят Беларусі (ДКБ)». Вывучаючы дакументы і ажыццяўляючы іх пераклад з нямецкай мовы, яны тым самым уносяць уклад у падрыхтоўку зборнікаў, прысвечаных падзеям перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Супрацоўніцтва паміж універсітэтам і Нацыянальным архівам у рамках заключанай дамовы, безумоўна, мае толькі станоўчыя бакі: працаўнікам архіва аказваецца дапамога ў падрыхтоўцы дакументаў, а ў студэнтаў, акрамя набыцця прафесійнага досведу, з’яўляецца ўнікальная магчымасць дакрануцца да гісторыі нашай краіны, пазнаёміцца з сістэмай працы архіва, а таксама са складам дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні.