Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага ў Оршы адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 34-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Ушанаваць памяць загінуўшых пры выкананні воінскага абавязку прыйшлі і спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы.
«Захаванне памяці аб хлопцах, якія аддалі сваё жыццё ў далёкім Афганістане – наш святы абавязак», – лічаць спецыялісты архіва.