У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Афганістан – мы памятаем!»

15 лютага 2023 года ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбылося адкрыццё выставы «Афганістан – мы памятаем!». У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце М.В. Клімовіч, галоўны захавальнік фондаў Л.С. Маркевіч, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў архіва.

У экспазіцыі ўпершыню прадстаўлены дакументы з фондаў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, партыйнага комплексу, якія датычацца захавання памяці воінаў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

Значная частка прадстаўленых дакументаў расказвае аб увекавечанні памяці дэсантніка Мікалая Чэпіка, ураджэнца Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, якому пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.