ГІСТАРЫЧНАЯ ПАМЯЦЬ І КІНАДАКУМЕНТЫ (прэс-рэліз)

14 лютага а 14 гадзіне ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудзецца прэзентацыя новага навуковага выдання Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Арганізатары мерапрыемства: Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы.

Новая манаграфія кандыдата мастацтвазнаўства К.І. Рэмішэўскага «Ворагу бязлітасная лютая помста!»: кіналетапіс і кіначасопіс «Савецкая Беларусь» вогненных гадоў (чэрвень 1941 – лістапад 1945 года)» знаёміць з вынікамі паглыбленага вывучэння хранікальнага кінаматэрыялу ваенных гадоў, вынікамі кінахронікальнай творчасці франтавых аператараў арганізацыйна-кіраўніцкіх падыходаў у дакументальным сегменце кінематографа 1941-1945 гадоў.

У выданні прыведзены прынцыпова новыя звесткі аб мерапрыемствах, якія забяспечылі адраджэнне нацыянальнага кіначасопіса «Савецкая Беларусь» летам 1942 года, а таксама творча-вытворчых аспектах работы Беларускай студыі кінахронікі ў перыяд яе часовага знаходжання ў Маскве (1942–1944).

У праграме – выступленне кандыдата мастацтвазнаўства Канстанціна Ігаравіча Рамішэўскага, дырэктара архіва кінафотафонадакументаў Ганчара Андрэя Мікалаевіча.

Чакаем вас па адрасе: вуліца В.Харужай, 16.