Рэчыцкія архівісты ў рамках акцыі «Архивы – школе» сустрэліся з юнымі мастакамі

21 студзеня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы правёў урок мастацкай культуры на базе ДУА «Рэчыцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі».

На мерапрыемстве прысутнічала група навучэнцаў 11 класа сярэдняй школы № 9 г. Рэчыцы з архітэктурна-мастацкім ухілам у саправаджэнні настаўніка выяўленчага мастацтва і чарчэння Ларысы Барысаўны Валасюк. На аснове архіўных дакументаў маладыя людзі пазнаёміліся з біяграфияй і творчасцю фондаўтваральніка Рэчыцкага дзяржархіва – жывапісца, кераміста і скульптара з міравым імем Яўгена Шатіхіна, які пражывае ў Рэчыцы.

На ўроке былі прадстаўлены найбольш яркія работы і цікавыя факты з жыцця мастака. Напрыклад, аб удзеле Яўгена Эдуардавіча ў міжнародных выставах і праектах, а таксама аб тым, што яго карціны маюцца ў калекцыях такіх знакамітых людзей, як Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, акцёр П’ер Рышар, групы «Машына часу» і Scorpions, скрыпачка Ванэса Мэй.