Дзень адчыненых дзвярэй ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

6 студзеня 2023 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Архіўную ўстанову наведалі выкладчыкі, студэнты, школьнікі і іх бацькі, а таксама жыхары горада Магілёва па папярэднім запісе.

Для гасцей архіва былі падрыхтаваны дакументальныя выстаўкі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці» і «100-годдзе архіўнай службы Рэспублікі Беларусь» па матэрыялах з фондаў архіва.

У рамках дадзенай экскурсіі загадчык аддзела выкарыстання Таццяна Уладзіміраўна Шэўчык і вядучы архівіст аддзела выкарыстання Святлана Мікалаеўна Брузгіна азнаёмілі наведвальнікаў з дакументамі архіва, прадстаўленымі на выстаўках і расказалі аб фарміраванні партызанскага руху на тэрыторыі Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласці, у прыватнасці аб дзейнасці 14-й Цемналескай партызанскай брыгады, аб злачынствах учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой дырэктар архіва Барцулёва Святлана Віктараўна азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання. У час экскурсіі госці азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва і зрабілі памятныя фатаграфіі.