Аб правядзенні І Скалабанаўскіх чытанняў

17 лістапада ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбыліся І Скалабанаўскія чытанні, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, архівіста, археографа, кандыдата гістарычных навук Віталя Уладзіміравіча Скалабана. Суарганізатарам мерапрыемства выступіла Беларускае таварыства архівістаў.

У прывітальным слове дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк адзначыў ролю В.У.Скалабана ў выяўленні і ўвядзенні ў навуковы ўжытак новых крыніц. Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў падкрэсліў уклад НАРБ ва ўзаемадзеянне з гісторыкамі, захаванне і выкарыстанне архіўных крыніц, а таксама важнасць правядзення І Скалабанаўскіх чытанняў менавіта ў Год гістарычнай памяці. Начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага таварыства архівістаў М.М.Скамарошчанка ў сваім выступленні ўзгадаў аб знаёмстве з Віталем Уладзіміравічам, адзначыў шматграннасць яго асобы. Таксама Міхаіл Мікалаевіч ад імя Беларускага таварыства архівістаў анансаваў заснаванне прэміі імя В.У.Скалабана за выставачную і публікацыйную дзейнасць архіўных устаноў.

Удзел у чытаннях прынялі: старшы навуковы супрацоўнік цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, вядучы архівіст аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў НАРБ, кандыдат гістарычных навук В.М.Бароўская, загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш, дацэнт кафедры «Сацыяльнае кіраванне» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук А.У.Дзяісаў, Г.В.Запартыка, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, кандыдат гістарычных навук В.С.Іванова, навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ Н.Я.Калеснік, загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ А.А.Макаранка, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела Літаратурнага музея Максіма Багдановіча І.В.Мышкавец, загадчык кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук С.Я.Новікаў, рэдактар аддзела культуры рэдакцыі газеты «Звязда» Л.І.Рублеўская, навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ М.Я.Тумаш, супрацоўнік часопіса «Роднае слова» С.У.Шапран.

У завяршэнне намеснік дырэктара НАРБ А.У.Кушнова падвяла вынікі І Скалабанаўскіх чытанняў.