Аб правядзенні абмеркавання законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»
Да абмеркавання законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе актыўна падключыўся дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці.
Так, 2 лістапада 2022 года ў чытальнай зале архіва прайшла сустрэча працоўнага калектыву ўстановы з галоўным прававым інспектарам працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Багдановіч Вольгай Аляксандраўнай.
У ходзе гутаркі Вольга Аляксандраўна закранула пытанні: працэсу фарміравання Усебеларускага народнага сходу, яго кампетэнцый, складу, паўнамоцтваў і прававога статусу, парадку вылучэння дэлегатаў, іх правоў і абавязкаў.
Выступленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Пасля свайго выступу Вольга Аляксандраўна адказала на пытанні работнікаў установы.