21 кастрычніка 2022 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 100-годдзю архіўнай службы Рэспублікі Беларусь
21 кастрычніка 2022 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 100-годдзю архіўнай службы Рэспублікі Беларусь. На сходзе прысутнічалі супрацоўнікі архіва і заслужаныя работнікі архіўнай галіны.
З віншаваннямі і цёплымі словамі выступілі начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юргель Алена Іванаўна, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Рудая Вольга Тамашаўна, загадчык арганізацыйным аддзелам абласнога камітэта прафсаюзаў дзяржаўных і іншых устаноў Дабрыян Аляксей Аляксандравіч, дырэктар архіва Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч.
Лепшым спецыялістам архіўнай ўстановы былі ўрачыста ўручаны граматы і падзячныя лісты. Падчас мерапрыемства супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці павіншавалі ветэранаў архіўнай галіны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё архіўнай справы рэгіёна.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.