Аб правядзенні Адзінага дня адчыненых дзвярэй у Занальным дзяржархіве г.Глыбокае

У рамках правядзення Адзінага дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, 12 кастрычніка 2022 года ў чытальнай зале Дзяржархіва ў г. Глыбокае прайшлі дзве прэзентацыі: новага даведачнага выдання «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. Даведнік. 1918-1920, 1939-1941, 1944-2021» і выставы архіўных дакументаў «Гэта нашай гісторыі радкі» (да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел архівісты Дзяржархіва ў г. Глыбокае, дзяржаўных устаноў «Докшыцкі раённы архіў», «Пастаўскі раённы архіў», прадстаўнікі Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны».

Таксама ў гэты дзень арганізавана экскурсія для членаў Глыбоцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ», навучэнцаў сярэдняй школы №1 г. Глыбокае. Супрацоўнікі архіва Н. А. Баравік, Т. М. Аўласава, А. Ч. Юргель расказалі пра гісторыю стварэння архіва, напрамкі дзейнасці, пазнаёмілі з геральдычнымі сімваламі раёнаў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Дзяржархіва ў г. Глыбокае.

Аб нюансах архіўнай справы дзеці даведаліся падчас майстар-класа па падшыўцы дакументаў. Непадробленую цікавасць у прысутных выклікала знаёмства з «архіўным антыкварыятам» – электрамеханічнай пішучай машынай «Ятрань», якая актыўна выкарыстоўвалася архівістамі ў 80-я гады мінулага стагоддзя.

 

1. Прэзентацыя даведачнага выдання «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. Даведнік. 1918-1920, 1939-1941, 1944-2021».
2. Выстаўка архіўных дакументаў «Гэта нашай гісторыі радкі».
3. Экскурсія для членаў Глыбоцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ», навучэнцаў сярэдняй школы № 1 г. Глыбокае.