Правядзенне агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»
У Год гістарычнай памяці і 100-гадовага юбілею архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, у рамках акцыі «Архівы-школе» 13 ліпеня 2022 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» наведалі студэнты 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта і дацэнт кафедры археалогіі, гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін «Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова» Табуноў Васіль Васільевіч.
Загадчык аддзела Шэўчык Т. В. расказала пра гісторыю стварэння і асноўных напрамках дзейнасці архіва. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства са студэнтамі была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой загадчык аддзела азнаёміла з складам дакументаў, рэжымам іх захоўвання. Падчас наведвання архіва студэнты азнаёміліся з дакументальнымі выставамі, падрыхтаванымі супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў па тэмах «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».