11 лютага 2020 г. адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 80-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна (1940-2020)

11 лютага 2020 г. адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 80-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна (1940 – 2020).

Да гэтай юбілейнай даты былі падрыхтаваны выставы дакументаў і кніг, зборнікаў, даведнікаў, створаных па матэрыялах архіўных дакументаў, слайды, буклет па гісторыі адукацыі архіва, дзейнасці дырэктараў архіва, памятных датах і дасягнутых поспехах установы.

Архівістаў павіншавалі начальнік арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Жалнеркевіч Р.С. і зачытаў віншаванне ад дырэктара Дэпартамента Кураша В.І., а таксама начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Юргель А.І., старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Бераснева Я. П.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктары рэспубліканскіх архіваў: НАРБ – Дземідзюк А.К., НІАБ – Яцэвіч Д. У., БДАМЛІ – Запартыка А.В., БДАКФД – Ганчар А.М., БДАНТД – Запартыка А.М., Белніідад – Рыбакоў А.Я., а таксама абласных, занальных архіваў Гродзенскай вобласці, прадстаўнікі музеяў і Універсітэта ім. Я. Купалы г. Гродна.

Цёплыя словы падзякі былі сказаны ветэранам архіўнай справы, уручаны падарункі.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь былі ўручаны ўзнагароды: нагрудны знак Міністэрства юстыцыі “За адзнаку” II ступені дырэктару Афанасьевай Т. Ю. і работнікам архіва ганаровыя граматы Міністэрства юстыцыі, Дэпартамента па архівах і справаводстве, падзякі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Урачысты сход, прысвечаны 80-годдзю НГАБ ў г. Гродна