10 верасня 2020 г. пайшоў з жыцця АДАМУШКА Уладзімір Іванавіч

АДАМУШКА Уладзімір Іванавіч 10 верасня 2020 г. пайшоў з жыцця АДАМУШКА Уладзімір Іванавіч
 
У.І.Адамушка нарадзіўся 1 студзеня 1952 г. у в. Падгайна Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
 
У перыяд з 2002 па 2006 год займаў пасаду Старшыні Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2006 па 2016 год – дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002 г.). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1986 г.) і Францыска Скарыны (2007 г.). Кандыдат гістарычных навук (1988 г.).
 
У.І.Адамушка ўнёс вялікі ўклад у станаўленне архіўнай галіны ў сучаснай Беларусі.
 
У.І.Адамушка прымаў актыўны ўдзел у працы Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне», з’яўляўся прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у Апякунскай радзе фонду ФРГ «Памяць, адказнасць і будучыня».
 
Светлая памяць аб Уладзімеры Іванавічы Адамушке назаўжды захаваецца ў сэрцах калег і ўсіх тых, хто яго ведаў.