Сюжэт пра рэканструкцыю будынка гімназіі-каледжа пры Белдзяржакадэміі музыкі выйшаў на тэлеканале Беларусь-1

Сюжэт аб рэканструкцыі будынка гімназіі-каледжа пры Белдзяржакадэміі музыкі выйшаў на тэлеканале Беларусь-1. Па паведамленні карэспандэнта праграмы “Галоўны эфір”, рэканструкцыя з мадэрнізацыяй і элементамі рэстаўрацыі перайшла на заключны этап. Аднаўленчыя работы вядуцца штодня і набліжаюцца да фіналу. На днях з фасада будынка былі зняты лясы.

Падмурак помніка архітэктуры закладзены яшчэ ў 1699 годзе пад школу езуіцкага калегіума. На працягу трохсот гадоў будынак неаднаразова змяняў свой профіль: быў домам мінскага губернатара, ваенным шпіталем, Домам Саветаў. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны зноў служыў мэтам адукацыі.

У сюжэце закранаюцца спрэчныя моманты гістарычнага аднаўлення і працэсу рэканструкцыі будынка, прадстаўлены меркаванні спецыялістаў. У якасці эксперта выступае і дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Аляксандр Запартыка. У фондах узначаленай ім установы знаходзіцца на захоўванні праектная дакументацыя па рэканструкцыі будынка 1967 года.

Кадр з сюжэту

Кадр з сюжэту

Кадр з сюжэту

Кадр з сюжэту