Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае»


Гістарычная даведка

У 1940 г. быў створаны Глыбоцкі раённы архіў.

У перыяд нямецкай акупацыі 1941-1944 гг. праца архіва была прыпыненая, яго дакументы не захаваліся. У ліпені 1944 г. пасля вызвалення Беларусі архіў аднавіў сваю дзейнасць.

У лістападзе 1963 г. у сувязі з ліквідацыяй раённых (гарадскіх) архіваў быў створаны Філіял дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў г. Глыбокае на базе Браслаўскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага раённых архіваў. Яму былі перададзеныя таксама дакументы ліквідаваных Бягомльскага, Відзаўскага, Дзісненскага, Дунілавіцкага, Пліскага раённых архіваў.

У траўні 1996 г. Філіял дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў г. Глыбокае быў перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае. З траўня 2001 г. архіў называўся Установа Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае.

З чэрвеня 2012 г. архіў носіць назву Ўстанова “Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае”.