Установа «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»


Гістарычная даведка

У 1944 г. быў створаны Дзяржаўны архіў Беластоцкай вобласці.

У верасні 1944 г. у сувязі з перадачай большай часткі Беластоцкай вобласці Польшчы і ўтварэннем на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) Гродзенскай вобласці ён ператвораны ў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці, які ўваходзіў у сістэму Народнага камісарыята ўнутраных спраў (з сакавіка 1946 г. – Міністэрства ўнутраных спраў).

У 1960 г. архіў пераведзены ў падпарадкаванне архіўнага аддзела Гродзенскага аблвыканкама, а з 1995 г. – аддзела па архівах і справаводству Гродзенскага аблвыканкама, з 2006 г. – упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама, з 2007 г. – галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

З чэрвеня 2001 г. архіў насіў назву “Навукова-метадычная ўстанова “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”.

У ліпені 2012 г архіў перайменаваны ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»