Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

Фотавыстава



МЯДЗВЕДЗЬ Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці. З’яўляецца трохразовым алімпійскім чэмпіёнам па вольнай барацьбе (XVIII Алімпіяды ў Токіа (Японія) 1964 г., ХІХ Алімпіяды ў Мехіка (Мексіка) 1968 г. і XX Алімпіяды ў Мюнхене (Германія) 1972 г.), сяміразовым чэмпіёнам свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969, 1970, 1971 гг.), трохразовым чэмпіёнам Еўропы (1966, 1968, 1971 гг.). Заслужаны майстар спорту. За выдатныя дасягненні ў спорце, вялікую грамадскую дзейнасць А. В. Мядзведзь узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі спорту і ўведзены ў Залу славы Міжнароднай федэрацыі аб’яднаных стыляў барацьбы (FILA).
З 1970 года ў Мінску праходзіць Міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Васільевіча Мядзведзя. З 1994 года па рашэнні Міжнароднай федэрацыі барацьбы турніру была прысвоена катэгорыя Гран-пры.

_______________

Выкарыстанне і распаўсюджванне лічбавых копій фотадакументаў (у электронным ці друкаваным выглядзе), прадстаўленых на фотавыставе, дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.