Сустрэча працоўнага калектыва ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.М.Клішэвічам
7 мая 2024 г. адбылася сустрэча працоўнага калектыва ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» з дэлегатам VII Усебеларускага народнага сходу, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.М.Клішэвічам.
Сяргей Міхайлавіч распавёў аб прававым статусе, складзе, парадку фарміравання і паўнамоцтвах Усебеларускага народнага сходу, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законе Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2023 г. № 248-З «Аб Усебеларускім народным сходзе», а таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі аб тым, як праходзіла першае пасяджэнне УНС у якасці канстытуцыйнага органа.
Асобную ўвагу С.М.Клішэвіч звярнуў на Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, зацверджаную на мiнулым пасяджэнні ВНС. Ён падкрэсліў, што ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі закрануты пытанні захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, гістарычнай спадчыны і традыцыйных каштоўнасцяў. У сувязі з гэтым Сяргей Міхайлавіч адзначыў узрастаючую ролю архіваў у захаванні гістарычнай памяці беларускага народа.
001. Дырэктар ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А.К.Дземянюк вітае дэлегата VII Усебеларускага народнага сходу, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.М.Клішэвіча. |
002. Выступленне дэлегата VII Усебеларускага народнага сходу, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.М.Клішэвіча перад працоўным калектывам архіва. |
003. Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.М.Клішэвіч. |