Аб удзеле работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у мерапрыемстве ўскладанні кветак да магілы ўдзельніка ВАВ

8 мая 2024 года напярэдадні 9 мая работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» наведалі магілу ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былога работніка архіва Лобача Васіля Юльянавіча.

Члены БРСМ, прафсаюзныя супрацоўникi арганізавалі ўборку магілы, ачысцілі тэрыторыю ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, падрыхлілі глебу вакол пахавання, вычысцілі пліту помніка і усклалі кветкі да магілы ветэрана.

 

Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонаакументаў» падчас правядзення ўборкі магілы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Лобача В.Ю.
Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонаакументаў» у момант ускладання кветак на магілу