Фотавыстава да 80-годдзя з дня нараджэння алімпійскага чэмпіёна па вольнай барацьбе А. В. Мядзведзя

Студэнт Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры, чэмпіён свету 1962 г. па вольнай барацьбе А. Мядзведзь на занятках у лінгафонным кабінеце
18 студзеня 1963 г., г. Мінск
Фотатэка БелОКС, В. Бараноўскі
(0-63767)
Фотоснимок
А. Мядзведзь – чэмпіён Спартакіяды народаў СССР па вольнай барацьбе ў цяжкай вазе, чэмпіён свету 1962 г. (партрэт)
15 жніўня 1963 г., г. Масква
Фотахроніка ТАСС, Г. Кіквадзэ
(0-70826)
Фотоснимок
Момант сутычкі змагароў цяжкай вагі падчас спаборніцтваў па вольнай барацьбе на III Спартакіядзе народаў СССР у г. Маскве А. Іваніцкага (Масква) і А. Мядзведзя (БССР) у зале спаборніцтваў
15 жніўня 1963 г., г. Масква
Фотахроніка ТАСС, Г. Кіквадзэ
(0-67864)
Фотоснимок
Студэнт Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры, алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе, заслужаны майстар спорту СССР А. Мядзведзь здае дзяржаўны экзамен па фізіялогіі
чэрвень 1965 г., г. Мінск
Фотатэка БДІФК, Гірыч
(0-53107)
Фотоснимок
Студэнт Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры А. Мядзведзь праходзіць практыку ў кабінеце лячэбнай фізкультуры
лютага 1965 г., г. Мінск
Фотахроніка ТАСС, Э. Еўзерыхін
(0-98215)
Фотоснимок
Удзельнік прадстаўлення «Цырк на лёдзе» дрэсіроўшчык А. Маёраў раіцца з алімпійскім чэмпіёнам па вольнай барацьбе, заслужаным майстрам спорту СССР А. Мядзведзем, як навучыць «вольнай барацьбе» мядзведзяў
лютага 1965 г., г. Мінск
Фотахроніка ТАСС, Э. Еўзерыхін
(0-98191)
Фотоснимок
Заслужаны майстар спорту СССР, двухразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе А. В. Мядзведзь з дачкой Алёнай
1968 г., г. Мінск
Выдавецтва «Беларусь», А. Ананьін, Г Ананьіна
(0-102907)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь вітае юных спартсменаў на адкрыцці 5-й рэспубліканскай Спартакіяды БССР на мінскім стадыёне «Дынама»
чэрвень 1971 г., г. Мінск
Фотатэка БелОКС, Э. Трыгубовіч
(0-101097)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь за трэніроўкай студэнтаў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры
1972 г., г. Мінск
Фотатэка БДІФК, В. Лапіцкі
(0-108952)
Фотоснимок
Трохразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту СССР А. В. Мядзведзь судзіць паядынак змагароў цяжкай вагі. Э. Філабі (Іран) і В. Васілева (Балгарыя) ў час III міжнароднага турніру па вольнай барацьбе на прызы А. В. Мядзведзя, які праходзіў у мінскім Палацы спорту
лістапад 1972 г., г. Мінск
Калекцыянер Н.Бандарык
(0-154344)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь дае аўтографы на ХХІІ Алімпійскіх гульнях
1980 г., г. Масква
Рэдакцыя газеты «Фізкультурнік Беларусі», Д. Церахаў
(0-116369)
Фотоснимок
Трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы А. В. Мядзведзь ўносіць алімпійскі агонь на мінскі стадыён «Дынама» ў дзень адкрыцця міжнароднага футбольнага турніру Алімпіяды-80
ліпень 1980 г, г. Мінск
Фотатэка БелОКС, В. Казлоў
(1-11797)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь падчас прывітання ўдзельніка міжнароднай эстафеты «Парыж – Масква», былога змагара, удзельніка Алімпійскіх гульняў у г. Токіо галандца Вернера Петэра ў г. Мінску
2 жніўня 1989 г, г. Мінск
Фотахроніка БелТА, Г. Сямёнаў
(0-138114)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь з пераможцамі ХХІІІ міжнароднага турніру па вольнай барацьбе на прызы А. В. Мядзведзя; на верхняй прыступцы п’едэстала гонару – сын А. В. Мядзведзя Аляксей Мядзведзь (у другой паўцяжкай вазе)
1992 г., г. Мінск
Фотахроніка БелТА, В. Аляшкевіч
(0-145186)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь і прадстаўнік Міжнароднай федэрацыі барацьбы Р. Марцінэцці ў дзень правядзення XXIV міжнароднага турніру па вольнай барацьбе на прызы А. Мядзведзя ў г. Мінску
16 сакавіка 1993 г., г. Мінск
Рэдакцыя газеты «Мінская праўда», А. Басоў
(0-134083)
Фотоснимок
Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі А. В. Мядзведзь і алімпійская чэмпіёнка па лёгкай атлетыцы. Д. Я. Карольчык уручаюць падарунак ад прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта. Х. А. Самаранча «Брама Алімпу» Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падчас сустрэчы Прэзідэнта з спартоўцамі-алімпійцамі ў Палацы Рэспублікі
13 кастрычніка 2000 г., г. Мінск
Фотахроніка БелТА, В. Талочка
(Е16228)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь падчас выступу на прэс-канферэнцыі «Мастацкая гімнастыка. Вынікі Алімпіяды-2000 і перспектывы развіцця віду спорту ў Рэспубліцы Беларусь» у Нацыянальным алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь
8 лістапада 2000 г., г. Мінск
Фотахроніка БелТА, Г. Сямёнаў
(Е16258)
Фотоснимок
Удзельнікі сходу па абмеркаванні ходу падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры падчас знаёмства з мадэлямі формы адзення беларускіх алімпійцаў; 1-ы злева – А. В. Мядзведзь, 2-і злева – намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь У. Н.Дражын
22 снежня 2003 г., г. Мінск
Фотахроніка БелТА, Г. Сямёнаў
(Е27810)
Фотоснимок
Падчас узнагароджання пераможцаў XXXIII міжнароднага турніру па вольнай барацьбе на прызы А. В. Мядзведзя, які праходзіў у лядовым палацы г. Мінска: А. В. Мядзведзь узнагароджвае беларускага атлета А. Шэмарава, які заняў 1-е месца ў вагавой катэгорыі да 96 кг.
30 сакавіка 2003 г., г. Мінск
Фотахроніка БелТА, Г. Сямёнаў
(Е17201)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь з унукам Сашам на XXXIII міжнародным турніры па вольнай барацьбе на прызы А. Мядзведзя
30 сакавіка 2003 г., г. Мінск
Фотахроніка БелТА, Г. Сямёнаў
(Е17200)
Фотоснимок
Беларуская алімпійская зборная каманда падчас ўрачыстай цырымоніі адкрыцця XXVIII летніх Алімпійскіх гульняў у Афінах: 1-й справа – кіраўнік каманды А. В. Мядзведзь
13 жніўня 2004 г., г. Афіны
Фотахроніка БелТА, Г. Сямёнаў
(Е35180)
Фотоснимок
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі. Е. Д. Бялова і трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны трэнер СССР і Беларусі А. В. Мядзведзь на цырымоніі адкрыцця Музея алімпійскай славы ў будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
ліпеня 2006 г., г. Мінск
Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама», В. Іваноў
(Е10240)
Фотоснимок
Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міжнароднай федэрацыі асацыіраваных стыляў барацьбы А. В. Мядзведзь на адкрыцці III Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Тыдзень моды на здароўе» ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа»
31 студзеня 2007 г., г. Мінск
Рэдакцыя газеты «Беларуская ніва», В. Сіз
(Е14843)
Фотоснимок
Беларускі спартсмен (вольная барацьба). М. Гайдараў (у цэнтры) са сваім секундантам – віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь А. В. Мядзведзем (злева) і галоўным трэнерам С. Гурьевым на XXIX Алімпійскіх гульнях у г. Пекіне
20 жніўня 2008 г., г. Пекін
Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама», А. Стадуб
(Е17590)
Фотоснимок
А. В. Мядзведзь з выхаванцамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 3 г. Бабруйска
2010 г., Магілёўская вобл.
Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё», А. Анташкевіч
(Е34437)
Фотоснимок
Віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, член Еўрапейскага камітэта СЕЛА Міжнароднай федэрацыі барацьбы, прэзідэнт Беларускай федэрацыі барацьбы, акадэмік Расійскай народнай акадэміі навук, Ганаровы грамадзянін г. Мінска А. В. Мядзведзь каля Палаца барацьбы імя А. В. Мядзведзя ў г. Мінску
верасень 2013 г., г. Мінск
Рэдакцыя газеты «Мінскі кур’ер», С. Падпалу
(Е42284)
Фотоснимок