Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

Фотавыстава



….29 сакавіка спаўняецца 75 гадоў з дня ўтварэння Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў

….У адпаведнасці з пастановай СНК СССР ад 29 сакавіка 1941 г. № 723 «Аб зацвярджэнні палажэння аб Дзяржаўным архіўным фондзе і сеткі дзяржаўных архіваў Саюза ССР» быў створаны Цэнтральны дзяржаўны архіў фотафонакінадакументаў (ЦДАФФКД) БССР.
….У адпаведнасці з пастановай СНК БССР ад 16 лістапада 1943 г. №172 зацверджана структура і штатны расклад ЦДАФФКД НКУС БССР, які ўключаў 5 чалавек. Першым дырэктарам архіва быў прызначаны Х. А. Петрасян.
….На 1 студзеня 1949 г. у фондах архіва знаходзілася 6880 адзінак захоўвання фотадакументаў (негатываў і пазітываў).
….Рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў працоўных ад 27 кастрычніка 1949 г. №811 архіва быў перададзены будынак царквы-капліцы Святой Марыі-Магдаліны на закрытых Старажоўскіх могілках.
….У 1951 г. у архіў на пастаяннае дзяржаўнае захоўванне былі перададзены ўнікальныя трафейныя кінастужкі – агітацыйна-прапагандысцкі матэрыял, адзняты ў гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі нямецкімі кінааператарамі, а таксама фотадакументы з 63 нямецкіх трафейных альбомаў, вывезеных з Германіі ў 1945 г. Міністэрствам замежных спраў БССР.
….З 1956 г. кіно – і фонадакументы сталі захоўвацца ў сховішчах архіва.
….У 1957 г. упершыню ў фонды архіва сталі паступаць каляровыя фатаграфіі.
….Пастановай Савета Міністраў БССР ад 05.10.1960 г. «Аб зацвярджэнні сеткі дзяржаўных архіваў БССР» Цэнтральны дзяржаўны архіў фотафонакінадакументаў БССР перайменаваны ў Цэнтральны дзяржаўны архіў фонафотакінадакументаў БССР і ўключаны ў сетку дзяржаўных архіваў Беларускай ССР.
….З 1961 г. у ЦДАФФКД сталі прымацца прыватныя калекцыі фотадакументаў.
….На падставе пастановы Савета Міністраў БССР ад 11 лістапада 1963 г. «Аб мерах па паляпшэнню архіўнай справы ў БССР» архіў стаў называцца «Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў БССР». ….У 1973 г. архіў упершыню прыняў на захоўванне 79 грамкружэлак.
….У пачатку 1970-х гадоў з’явілася неабходнасць будаўніцтва новага будынка архіва, якое было завершана ў 1987 г. у Дзяржынску Мінскай вобласці.
….З 1984 г. у ЦДАКФФД вядзецца праца па выяўленні асабліва каштоўных дакументаў.
….У 1985 г. пачата дзейнасць па рассакрэчванні асобных фотадакументаў ЦДАКФФД.
….У 1991 г. была набыта ПЭВМ, пачаты працэс па аўтаматызацыі працы архіва і стварэнні электронных інфармацыйна-пошукавых баз дадзеных на аўдыёвізуальныя дакументы.
….Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 1993 г. № 336 Цэнтральны дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў БССР быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).
….У 1994 г. на захоўванне былі прынятыя першыя мастацкі і мультыплікацыйны фільмы.
….У 1998 г. у архіў пачалі паступаць відэадакументы, у гэтым жа годзе ў базу дадзеных былі ўведзеныя звесткі аб усіх кінадакументах.
….З 1997 г. пачата праца па алічбоўке фотадакументаў.
….Рашэннем Мінскага аблвыканкама ад 6 лютага 2001 г. №71 архіў зарэгістраваны пад назвай «Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
….З 2005 г. пачата праца па алічбоўке фонодокументов.
….З мая 2010 г. БДАКФФД з’яўляецца членам Еўра-Азіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага Савета Архіваў (ЕВРАЗИКА).
….9 ліпеня 2010 г. адбылося падпісанне дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве паміж БДАКФФД і Дзяржаўным фільмафондам Азербайджана.
….На працягу 2012-2013 гг. для комплекснай аўтаматызацыі асноўнай дзейнасці архіва вялася распрацоўка па стварэнні новага праграмнага забеспячэння аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы аўдыёвізуальных дакументаў (ПА АІС БДАКФФД), а таксама быў створаны аддзел інфармацыйных тэхналогій.
….У 2014-2015 гг. сумесна з распрацоўшчыкамі ПА АІС праведзена праца па мадыфікацыі і уніфікацыі існуючых архіўных баз дадзеных. Закуплена новае абсталяванне для стварэння лакальнай сеткі з архітэктурай «кліент-сервер». Пачата праца новай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ва ўсіх аддзелах архіву.

Далей>>