Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку»


Характарыстыка фондаў

Колькасць фондаў: 904 фонда, 175 924 адзінкі захоўвання

Храналагічны перыяд: з 1944 г. па цяперашні час

Тэрытарыяльны ахоп:

  • скасаваныя Казлоўшчынскі, Любчанскі і Мірскі раёны скасаванай Баранавіцкай вобласці і пазней Гродзенскай вобласці
  • Дзятлаўскі, Карэліцкі, Навагрудскі, Слонімскі раёны Гродзенскай вобласці

Склад фондаў:

Асноўную частку фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Навагрудку складаюць дакументы, якія ўтварыліся ў дзейнасці мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычнае жыццё і сацыяльна-эканамічнае становішча ў рэгіёне. На захоўванні ў архіве таксама знаходзяцца калекцыя дакументаў па асабоваму складу і фонд асабістага паходжання.

Сярод гэтых архіўных крыніц значную цікавасць уяўляюць наступныя матэрыялы:

– аб аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, дэмакратызацыі грамадства (фонды раённых, пасялковых, сельскіх выканкамаў)

– аб эканамічным, палітычным і сацыяльным жыцці рэгіёну (фонды упраўленняў па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, райкамаў прафсаюзаў, народных судоў і пракуратур, фінансавых аддзелаў і падатковых інспекцый, аддзелаў архітэктуры і інш.)

– аб стане і развіцці сельскай гаспадаркі, розных галін прамысловасці (фонды калгасаў, саўгасаў, лясгасаў, прамысловых прадпрыемстваў)

– аб арганізацыі працы навучальных устаноў, удасканаленні форм і метадаў выкладчыцкай дзейнасці і выхаваўчага працэсу (фонды устаноў народнай адукацыі)

– аб культурна-асветніцкай дзейнасці, працы сродкаў масавай інфармацыі (фонды аддзелаў культуры, культасветустаноў, рэдакцый газет)

– аб аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, ахове здароўя людзей (фонды ўстаноў аховы здароўя)

– калекцыя дакументаў па асабоваму складу ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна за 1944-1963, 1989-2000 гг.

– фонд асабістага паходжання члена Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны А. П. Кунейка.