Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку»


Гістарычная даведка

11 лістапада 1963 г. на базе скасаваных Навагрудскага і Слонімскага гарадскіх, Навагрудскага і Слонімскага раённых дзяржаўных архіваў быў створаны Філіял Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў г. Навагрудку.

У лютым 1996 г. філіял быў перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку.

З 10 ліпеня 2001 г. архіў насіў назву Навукова-метадычная ўстанова “Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці”.

З 2 жніўня 2012 г. Навукова-метадычная ўстанова “Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці” перайменавана ў Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку”.