Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

Фотавыстава



АБУХОВІЧ Ганна Браніславаўна (05.12.1908 – 13.11.1986) — руская і беларуская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка Беларускай ССР. Актрыса Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР ім. М. Горкага, у якім прапрацавала амаль 50 гадоў свайго жыцця. Аўтар кнігі “Паўстагоддзя на сцэне”. А. Б. Абуховіч стварыла больш за сто яркіх драматычных вобразаў, сярод якіх: Ганна Карэніна, Васса Жалязнова, матуля Кураж, гаспадыня Ніскавуоры, царыца Ірына, Ганэрылья, і многія іншыя. Яе творчасць увайшла ў Залаты фонд беларускага мастацтва.


_______________

Выкарыстанне і распаўсюджванне лічбавых копій фотадакументаў (у электронным ці друкаваным выглядзе), прадстаўленых на фотавыставе, дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.