Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

прадстаўляе выставу фотадакументаў


Фотовыставка «110-летие со дня рождения народной артистки Беларуси и СССР С.М.Станюты»


Выстава прысвечана выдатнай актрысе беларускай сцэны Стэфаніі Станюце (1905-2000). Значную частку жыцця актрыса аддала сцэне Купалаўскага тэатра. Яе называлі жывой легендай, талісманам купалаўскага тэатра, на сцэну якога яна выходзіла да апошніх дзён.
Стэфанія Міхайлаўна сыграла сотні роляў у тэатры і дзясяткі ў кіно, была ўдастоена самых высокіх званняў і ўзнагарод.

У выставе «110-годдзе з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі і СССР С. М. Станюты» прадстаўлены 30 фотадакументаў, якія захоўваюцца ў архіве.


____________________________________

Выкарыстанне і распаўсюджванне лічбавых копій фотадакументаў (у электронным ці друкаваным выглядзе), прадстаўленых на фотавыставе, дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.