Фотавыстава: В. Аркашоў. Мая вайна

Великая Отечественная война class=

Біяграфія

Василий Иванович Аркашев

Васілій Іванавіч Аркашеў. – член Саюза журналістаў СССР, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны работнік культуры БССР.

У 1933 г. В. Аркашоў скончыў курсы фотапрэсбюро ў Харкаве. Тры гады працаваў фотакарэспандэнтам газет Украіны. У 1936 г. быў прызваны на тэрміновую службу ў войска. Пасля яе заканчэння – фотакарэспандэнт газеты Беларускай ваеннай акругі «Чырвонаармейская праўда».

З першага дня Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце. У якасці фотакарэспандэнта газеты 3-га Беларускага фронту «Знішчым ворага» ажыццяўляў здымкі многіх ваенных аперацый.

У пасляваенныя гады працягваў працаваць у ваеннай прэсе: у газетах Беларускай ваеннай акругі, Групы савецкіх войскаў у Германіі. У перыяд 1963 – 1970 гг. – фотакарэспандэнт часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі». З 1971 г. – фотакарэспандэнт творчай студыі Саюза журналістаў Беларусі «Фота і жыццё».

У 1969 г. з друку выйшаў альбом В. Аркашова «Франтавымі дарогамі». Працягваючы апавяданне пра лёсы герояў вайны, ён напісаў кнігу дакументальных апавяданняў «Мы сустракаліся ў баі».

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума медалямі «За баявыя заслугі» і іншымі ўрадавымі ўзнагародамі.

Франтавыя фотаздымкі, зробленыя В. Аркашовым, – своеасаблівая летапіс Вялікай Айчыннай вайны. На міжнародным конкурсе газеты «Праўда» ў 1975 г. яны ўдастоены першай прэміі. На Усесаюзнай выставе, прысвечанай 30-годдзю Перамогі, – сярэбранага медаля і дыплома 2-й ступені.