Фотавыстава да 75-годдзя з дня нараджэння П. І. Клімука, лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза

П. І. Клімук, курсант Чарнігаўскага вышэйшага авіяцыйнага вучылішча (партрэт)
1962 г., г. Чарнігаў
(0-094884)
Фото
Курсант Чарнігаўскага вышэйшага авіяцыйнага вучылішча П. І. Клімук
1962 г., г. Чарнігаў
(0-106346)
Фото
Камандзір касмічнага карабля “Саюз-13” П. І. Клімук і борт-інжынер карабля В. В. Лебедзеў падчас трэніроўкі ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў ім. Ю. А. Гагарына
1973 г., Маскоўская вобл.
(0-094848)
Фото
Экіпаж касмічнага карабля “Саюз-13” П. І. Клімук (справа) і В. В. Лебедзеў (злева) на занятках у трэнажоры ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў ім. Ю. А. Гагарына
1974 г., Маскоўская вобл.
(E040193)
Фото
Выступ лётчыка-касманаўта СССР, Героя Савецкага Саюза П. І. Клімука перад студэнтамі БДУ ім. У.І. Леніна
1974 г., г. Мінск
Аўтар: Ф. А. Бачыла
(0-092332)
Фото
Маці Героя Савецкага Саюза, лётчыка – касманаўта СССР П. І. Клімука Марфа Паўлаўна прымае віншаванні ад аднавяскоўцаў
1974 г., Брэсцкая вобл.
Аўтар: Кілігін
(0-090992)
Фото
П. І. Клімук у час сустрэчы з жыхарамі г. Кобрына
ліпень 1974 г., Брэсцкая вобл., г. Кобрын
Аўтар: Калеснікаў В. Л.
(0-093095)
Фото
П. І. Клімук на сваёй радзіме ў в. Камароўка Брэсцкага р-на падчас выступу ў школе.
студзень 1974 г., Брэсцкая вобл., Брэсцкі р-н , в. Камароўка
(E040196)
Фото
П. І. Клімук перадае сыну народнага паэта БССР Я. Коласа дырэктару Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Д. К. Міцкевічу кнігу вершаў яго бацькі, якую ён браў з сабой у космас
1975 г., г. Мінск
Аўтар: В. І. Ждановіч
(0-107007)
Фото
Група дэлегатаў ХХV з’езда КПСС ад Брэсцкай вобласці. I-й шэраг (злева направа): 4-ы – першы сакратар Брэсцкага АК КПБ, Герой Сацыялістычнай Працы В. П. Мікуліч, 5-й – лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза П. І. Клімук, 6-й – двойчы Герой Савецкага Саюза Л. І. Бяда; 2 шэраг 1-ы злева – старшыня к-са “Асняжыцкі” Пінскага р-на, Герой Сацыялістычнай Працы В. А. Ралько
1976 г., г. Масква
(0-119726)
Фото
П. І. Клімук з сынам Міхаілам
1976 г.,
(0-119734)
Фото
Беларускі скульптар І. Я. Міско падчас працы над бюстам лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза П. І. Клімука
1978 г., г. Мінск
(0-123520)
Фото
Касманаўт-даследчык ПНР. М. Гермашэўскі і лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза П. І. Клімук у час трэніровачных выпрабаванняў у Зорным гарадку
1978 г., Маскоўская вобл.
Аўтар: Палучанкіна. І.
(0-122890)
Фото
Лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза П. І. Клімук і лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза В. І. Севасцьянаў каля стартавай пляцоўкі на касмадроме Байканур
1978 г., Кызылардынская вобл.
(0-119736)
Фото
Лётчыкі-касманаўты СССР, Героі Савецкага Саюза (злева направа): А. С. Іванчанкоў, П. І. Клімук, У. В. Кавалёнак і першы сакратар ЦК КПБ П. М. Машэраў у перапынку паміж пасяджэннямі, прысвечанымі святкаванню 60-годдзя ўтварэння БССР і КПБ
снежань 1978 г., г. Мінск
Аўтар: Папковіч Л. І.
(0-119578)
Фото
Лётчыкі-касманаўты СССР, Героі Савецкага Саюза У. В. Кавалёнак, В. В. Нікалаева-Церашкова, П. І. Клімук і інш. падчас сустрэчы з супрацоўнікамі МУС БССР у актавай зале клуба ім. Ф. Э. Дзяржынскага
29 снежня 1978 г., г. Мінск
Аўтар: Палучанкіна І. А.
(0-115625)
Фото
П. І. Клімук у час наведвання Гомельскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш”
1979 г., г. Гомель
Аўтар: Ільіна Г. С.
(0-112044)
Фото
Від на бюст лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза П. І. Клімука ў г. Брэсце
жнівень 1980 г., г. Брэст
Аўтар: Трыгубовіч. Э.
(1-010149)
Фото
П. І. Клімук і метрабудаўцы – першыя ганаровыя пасажыры Мінскага метрапалітэна.
29 чэрвеня 1985 г., г. Мінск
Аўтар: Ю. А. Захараў
(0-122292)
Фото
Генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі А. В. Гарбар (злева) знаёміць лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза, генерал-палкоўніка авіяцыі, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, акадэміка Расійскай акадэміі касманаўтыкі, доктара тэхнічных навук П. І. Клімука з персанальнай выставай вядомага фотамайстры, фотакарэспандэнта газеты “Культура” Ю. Іванова
18 чэрвеня 2009 г., г. Мінск
Аўтар: Ю. Іваноў
(E018529)
Фото
Лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза П. І. Клімук і лётчык-касманаўт, Герой Расійскай Федэрацыі В. В. Навіцкі падчас свята авіяцыі і спорту, прысвечанага 80-годдзю ўтварэння Мінскага аэраклуба Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) Рэспублікі Беларусь ім. двойчы Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на аэрадроме Баравая ў Мінскім р-не
21 чэрвеня 2014 г., Мінская вобл., Мінскі р-н
Аўтар: Жук І.
(E043032)
Фото
Лётчыкі-касманаўты, ураджэнцы Беларусі (справа налева): 5-ы – А. В. Навіцкі, 6-й – В. В. Кавалёнак і 7-ы – П. І. Клімук у час сустрэчы са школьнікамі ў Музеі авіяцыйнай тэхнікі на аэрадроме ў в. Баравая Мінскага р-на ў рамках акцыі “Разумныя канікулы”
кастрычнік 2014 г., Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Баравая
Аўтар: С. Ніканаў
(E038840)
Фото