Дэлегацыя прадстаўнікоў архіўнай службы Беларусі прыняла ўдзел у пасяджэнні Кансультатыўнага Савета кіраўнікоў і прадстаўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД

націсніце на выяве для павелічэнняДэлегацыя прадстаўнікоў архіўнай службы Беларусі ў складзе дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В. І. Кураша і дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А. К. Дземянюка прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні Кансультатыўнага Савета кіраўнікоў і прадстаўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД і юбілейных мерапрыемствах, прымеркаваных да 100–годдзя з дня заснавання архіўнай службы Расіі, якія адбыліся 31 мая – 1 чэрвеня 2018 г. у г. Маскве (Расійская Федэрацыя).

На пасяджэнні Кансультатыўнага Савета дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД дырэктар Дэпартамента В. І. Кураш выступіў з інфармацыяй аб складзе і тэрмінах захоўвання дакументаў, якія выкарыстоўваюцца для сацыяльнага забеспячэння грамадзян у краінах СНД. У рамках правядзення пасяджэння адбыўся абмен інфармацыяй і думкамі аб ролі архіваў у кантэксце электроннага кіравання, таксама былі падведзены вынікі развіцця архіўнай справы ў краінах СНД за 2017 год. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі архіўных службаў Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі. У якасці назіральнікаў прысутнічалі прадстаўнікі архіўных службаў Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан.

Чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага Савета дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД вырашана правесці ў 2019 годзе ў Кыргызскай Рэспубліцы.

1 чэрвеня прадстаўнікі архіўнай службы Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю архіўнай службы Расіі.

У рамках мерапрыемстваў дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству В. І. Курашам праведзены перамовы з кіраўніком Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі А. М. Арцізавым, на якіх абмеркаваны пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх архівістаў, пытанні маючай адбыцца прафесійнай сустрэчы кіраўнікоў архіўных службаў і архіўных устаноў Беларусі і Расіі і сумеснай калегіі Дэпартамента і Росархіва.