Памяць аб героях: мітынг на воінскім пахаванні ў Полацку ў гонар Дня Перамогі
Супрацоўнікі Занальнага архіва г.Полацка прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Вялікай Перамозе.
Мітынг адбыўся на воінскім пахаванні №4251 у мікрараёне Громы г.Полацка. Гэта самае буйное воінскае пахаванне (больш за 500 воінаў) у Полацку, дзе ляжаць астанкі воінаў-вызваліцеляў нашага горада. Арганізатары мітынгу – Сярэдняя школа №14 ім. М.С.Грыневіча г.Полацку. Удзельнікамі мітынгу сталі навучэнцы 14 і 12 школ, супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада і сваякі загінуўшых воінаў.
На мітынгу прысутнічалі ўнучкі лейтынанта Кулікова Фёдара Пятровіча – Радзівонава Яўгенія Барысаўна (г.Казань, Рэспубліка Татарстан, РФ) і Пікаева Людміла Мікалаеўна (г.Саранск, Рэспубліка Мардовія, РФ). Праз сацыяльныя сеткі яны звязаліся з супрацоўнікам архіва Сафронавым Паўлам Міхайлавічам, які вывучае подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, для арганізацыі наведвання месца захавання свайго дзеда лейтынанта Кулікова Фёдара Пятровіча.
Некалькі гадоў запар пахаванне наведвае Анатоль Кузьміч Халопаў са сваёй вялікай сям’ёй. Яго бацька Халопаў Кузьма Пятровіч – адзін з 23-х герояў-гвардзейцаў, коштам свайго жыцця ўтрымалых мост праз Заходнюю Дзвіну пры вызваленні Полацка ў ліпені 1944 г.
Мітынг прайшоў у вельмі прыемным, душэўным і кранальным становішчы.
На фота: Мітынг на воінскім пахаванні ў Полацку ў гонар Дня Перамогі (08.05.2026).
![]() |
