Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у юбілейным вечары, прысвечаным 80-годдзю народнага артыста Беларусі Уладзіміра Васільевіча Гасцюхіна

12 сакавіка 2026 г. у кінатэатры «Масква» адбылася юбілейная вечарына да 80-годдзя народнага артыста Беларусі Уладзіміра Васільевіча Гасцюхіна. Да адкрыцця юбілейнага вечара была падрыхтавана сумесная фотавыстава, арганізаваная ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» і грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кінематаграфістаў». На фотавыставе былі прадстаўлены фатаграфіі, якія адлюстроўваюць творчы шлях Уладзіміра Васільевіча Гасцюхіна. Гэта фотадакументы з фондаў БДАКФФД, фотаздымкі з міжнароднага тэатральнага форуму «Залаты Віцязь», фотадакументы Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

З віншаваннямі ў адрас юбіляра выступілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Чарнецкі Руслан Іосіфавіч, Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Грызлоў Барыс Вячаслававіч, дэпутат Дзяржаўнай Думы VIII склікання Бурляеў Мікалай Пятровіч, кіраўнік ансамбля «Сябры», народны артыст Беларусі Ярмоленка Анатоль Іванавіч.

 

1. Фотавыстава, прысвечаная В.В.Гасцюхіну ў кінатэатры «Масква», 13 сакавіка 2026 г., г.Мінск
2. Фотавыстава, прысвечаная В.В.Гасцюхіну ў кінатэатры «Масква», 13 сакавіка 2026 г., г.Мінск
3. Фотавыстава, прысвечаная В.В.Гасцюхіну ў кінатэатры «Масква», 13 сакавіка 2026 г., г.Мінск
4. В.В.Гасцюхін падчас інтэрв’ю на юбілейным вечары ў кінатэатры «Масква», 13 сакавіка 2026 г., г.Мінск
5. В.В.Гасцюхін на юбілейным вечары ў кінатэатры «Масква», 13 сакавіка 2026 г., г.Мінск