Дакументы аб вызваленні Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы

У Рэчыцкім дзяржархіве ў фондзе рэдакцыі газеты «За Радзіму» былога Камарынскага раёна Палесскай (с 1954 года – Гомельскай) вобласці захоўваюцца аператыўныя зводкі Савецкага інфармацыйнага бюро, якія змястоўваюць навіны аб вызваленні раёнаў зоны абслугоўвання архіва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у час Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў.

У зводцы Савінфармбюро ад 14 лістапада 1943 года (Ф. 163. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 29) паведамляецца, што на поўдзень ад Рэчыцы Чырвоная армія працягвала весці баі па пашырэнню плацдармаў на правым беразе Дняпра і авалодала вельмі ўмацаванымі апорнымі пунктамі праціўніка: Калочын, Велін, Левашы, Іванішча, Вятхінь, Арол, Янаўка, Гасцівель, Пасека, Бярозаўка, Смагарын Рэчыцкага раёна; Буда Хойніцкага раёна; Зарэзаў і Буда-Петрыцкая Лоеўскага раёна.

 

ЗДАРэч. Ф.163. Воп.1. Спр.1. Арк.29