13 лістапада 2025 г. адбылася XXXI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Дакументацыя ў інфармацыйным грамадстве»

Канферэнцыя была арганізавана Федэральным архіўным агенцтвам (Расархіў), Усерасійскім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы (УНДІДАС), Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэтам (РДГУ).

Работа канферэнцыі была арганізавана ў рамках дзвюх тэматычных секцый:

1. Дакладнасць электронных дакументаў: тэорыя, тэхналогіі і практыка.

2. Лічбавая бюракратыя і лічбавы бюракратызм: актуальныя праблемы сучаснасці.

У рабоце канферэнцыі, якая ўпершыню прайшла выключна ў фармаце анлайн, з дакладамі выступілі прадстаўнікі Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан. Даклады ад Рэспублікі Беларусь прадставілі дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы «(БелНДІДАС) А.Я.Рыбакоў («Уплыў лічбавізацыі на дакументаўтварэнне і дакументаабарот у дзяржаўным кіраванні») і навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства БелНДІДАС В.А.Барбарчук («Выяўленне падробак электронных дакументаў: традыцыйныя сродкі і сучасныя выклікі»).

Усяго на канферэнцыі было заслухана і абмеркавана 27 дакладаў па заяўленай праблематыцы.

Удзельнікі вебінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і дакладчыкам.

 

Падчас работы канферэнцыі