Сустрэча кіраўніцтва БДАМЛМ са студэнтамі-выпускнікамі філалагічнага факультэта БДУ
12 лістапада 2025 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка са студэнтамі, каб абмеркаваць магчымыя перспектывы працаўладкавання і прафесійнага развіцця ў архіўнай сферы.
А.А.Макаранка расказала аб тым, што звязвае архіў-музей з філалагічным факультэтам БДУ, падкрэсліла важнасць і значнасць класічнай адукацыі, якая атрымліваецца на факультэце, пазнаёміла будучых маладых спецыялістаў з дзейнасцю БДАМЛМ.
Мадэратарам сустрэчы з’яўляўся дэкан філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сяргей Аляксандравіч Важнік.
Да правядзення мерапрыемства далучыліся кіраўніцтва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сярэдніх навучальных устаноў рэспублікі і інш.
Удзел у такіх сустрэчах дапаможа будучым маладым спецыялістам лепш зразумець патрабаванні рынку працы і наладзіць кантакты з патэнцыйнымі працадаўцамі.
![]() |
| 1. Падчас выступлення А.А.Макаранка |
![]() |
| 2. Падчас выступлення І.Л.Капылова |
![]() |
| 3. Удзельнікі сустрэчы |


