Віртуальная выстаўка «Памяць у руках: жыццё і дзейнасць Н.А.Самойленкі» (да 105-годдзя з дня нараджэння былога дырэктара філіяла дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў г.Баранавічы)

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы» да 105-годдзя з дня нараджэння прадстаўляе віртуальную выставу, прысвечаную жыццю і дзейнасці Самойленкі Надзеі Аляксееўны, якая кіравала архівам у горадзе Баранавічы з 1959 па 1984 гады.

Гэты перыяд багаты на падзеі ў гісторыі архіва – дзейнасць Баранавіцкага гарадскога архіва, арганізаванага на базе абласнога архіва пасля рэарганізацыі Баранавіцкай вобласці ў 1954 годзе, затым стварэнне 11 лістапада 1963 г. на яго базе філіяла дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў г.Баранавічы. Змяняўся штат працаўнікоў, колькасць дакументаў, якія захоўваюцца, а задачы, як і любога архіва, заставаліся нязменнымі, і вырашаць іх прыходзілася з невялікім калектывам, у непрыстасаваным будынку.

За перыяд працы Самойленка Н.А. была праведзена вялікая арганізацыйная і метадычная работа, перапрацавана і ўдасканалена значная колькасць фондаў, распрацаваны навукова-даведачны апарат да дакументаў, сістэма камплектавання дзяржархіва, пабудаваны новы будынак.

Калектыў неаднаразова займаў прызавыя месцы ў рэспубліканскім і абласным сацыялістычным спаборніцтве. За шматгадовую і добрасумленную працу Самойленка Н.А. была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР, Вярхоўнага Савета БССР, ЦК прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў і Брэсцкага аблвыканкама, медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна».

У архіве гісторыя пра жыццё і працоўную дзейнасць Самойленкі Надзеі Аляксееўны захавана дзякуючы яе дачцэ, Аляксеевай Валянціне Іванаўне (яе прафесійная дзейнасць таксама была прысвечана архівам). У 2020 годзе ў калекцыю дакументаў асабістага паходжання з сямейнага архіва былі перададзены ўспаміны, фатаграфіі, дыплом, ганаровыя граматы.

Імя Н.А.Самойленкі ўнесена ў бібліяграфічны даведнік «Архівісты Беларусі» і ў Кнігу Гонару архіва.