Удзел БДАМЛМ у адкрыцці Мемарыяльнай дошкі пісьменніку А.А.Савіцкаму
29 кастрычніка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава прынялі ўдзел у адкрыцці Мемарыяльнай дошкі пісьменніку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Алесю Ануфрыевічу Савіцкаму на доме нумар 11 па вуліцы Янкі Купалы, арганізаваным Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з сям’ёй А.А.Савіцкага.
Аляксандр Ануфрыевіч нарадзіўся 8 студзеня 1924 г. у сям’і кадравага афіцэра РККА ў Полацку. У час Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе «Смерць фашызму», з 1943 г. – камандзір дыверсійнай групы партызанскага атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гг. А.А.Савіцкі ў шэрагах рэгулярнага войска ўдзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг».
У 1958 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, потым аспірантуру. Літаратурнай дзейнасцю Аляксандр Ануфрыевіч займаўся з 1943 г. Ён аўтар 10 раманаў, 13 аповесцей, шматлікіх апавяданняў. Сярод іх: «След пракладае першы», «Палын – зелле горкае», «Верай і праўдай», «Толькі аднойчы», «Зямля не раскажа», «Літасці не чакай», «Памерці заўсёды паспееш» і інш.
Удзел у адкрыцці Мемарыяльнай дошкі А.А.Савіцкага з’яўляецца данінай павагі БДАМЛМ пісьменніку і чалавеку, які ўнёс значны ўклад у культуру нашай краіны.
![]() |
![]() |
| 1. Падчас выступу М.П.Пазнякова |
![]() |
| 2. Падчас выступлення Н.Я.Гальпяровіча |
![]() |
| 3. Удзельнікі мерапрыемства |



