Валерый Малашка сустрэўся з калектывам установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

Сустрэча са Старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерыем Анатольевічам Малашкам прайшла сёння ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У ходзе сустрэчы прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Сталяроў і вядучы спецыяліст Алена Мікалаеўна Кудраўцава.

Абмяркоўваліся пытанні сацыяльнай палітыкі, унутранай эканомікі, бяспекі і стабілізацыі ўнутранага становішча ў краіне. Таксама закранулі тэму эканамічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй і агульнага палітычнага становішча ў свеце.

У час размовы былі ўзняты ключавыя пытанні падтрымкі сем’яў: меры дзяржаўнай дапамогі на розных этапах, значэнне сямейнага капіталу. Асаблівы акцэнт быў зроблены на рабоце па сацыяльнай падтрымцы сям’і ў Магілёўскай вобласці. Абмяркоўвалася і тое, як важна нязменна падтрымліваць традыцыйныя каштоўнасці, асабліва калі гэта датычыцца выхавання дзяцей. Прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні і атрымаць адказы ад першай асобы.

Дырэктарам архіва Святланай Леанідаўнай Шараевай для Валерыя Анатольевіча была праведзена аглядная экскурсія з наведваннем архівасховішча, сектара аблічбоўкі дакументаў, чытальнай залы архіва, прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» і найбольш цікавыя дакументы з архіўных фондаў.

 

1-2. Выступленне В.А. Малашка перад калектывам архіва.
3. Азнаямленне з выставай найбольш цікавых дакументаў з архіўных фондаў.
4-5. У чытальнай зале архіва.
6. Падчас наведвання архівасховішча.