«Як жа добра і спакойна, калі бацькі знаходзяцца побач!» – да Тыдня бацькоўскага кахання ў Беларусі
![]() |
З 13 па 26 кастрычніка 2025 года ў Беларусі пройдзе Тыдзень бацькоўскага кахання, прымеркаваны да Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка).
На YouTube-канале БДАКФФД размешчаны промаролік да выставы, прысвечанай Тыдню бацькоўскага кахання «Як жа добра і спакойна, калі бацькі знаходзяцца побач!».
У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў знаходзіцца вялізны пласт аўдыёвізуальных дакументаў, звязаных з вышэйзгаданай тэмай. Гэта групавыя сямейныя здымкі, пачынаючы з пачатку XX стагоддзя, фатаграфіі жанчын, удастоеных звання – маці-гераіня, здымкі прадстаўнікоў працоўных і спартыўных дынастый, а таксама шматдзетных сем’яў.
Кінадакументы па дадзенай тэме прадстаўлены сюжэтамі кіначасопісаў «Савецкая Беларусь» і дакументальных фільмаў «Мастера спорта» (1960 г.), «Рэпартаж аднаго дня» (1961 г.), «Чрезвычайный случай» (1961 г), «Посвящение в хлеборобы» (1969 г.), «Мама, папа и мы» (1979 г.), «10 минут о 10 миллионах» (1985 г.), «Линия отца» (2000 г.), видофильмов «Семья» (2007 г.), «Нас будет больше» (2007 г»., «Большое счастье» (2008 г.), відэароліка «Мужской разговор» (2010 г.), відэапраграм «Республика сегодня. Год матери 2006» (2006 г.), «Общий интерес. Семья» (2008 г.) і іншыя.
Мерапрыемствы, якія праводзяцца падчас Тыдня бацькоўскага кахання, закліканы садзейнічаць умацаванню сямейных традыцый, захаванню і папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, развіццю цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям’і і малой радзімы, а таксама фарміраванню грамадзянскай і патрыятычнай пазіцыі.
![]() |
| 1. P002654. Сям’я Багдановічаў: маці Марыя Апанасаўна, бацька Адам Ягоравіч і сыны (злева направа) Максім, Вадзім і Лёва 1895 г., г.Гродна, Фотахроніка БелТА, А.Мікалаеў |
![]() |
| 2. 1-014550. Будучы беларускі біёлаг-генетык, акадэмік АН БССР, заслужаны дзеяч навукі БССР П.Ф.Рокіцкі з бацькам і маці 1912 г., г.Мазыр. Фотатэка Дзяржаўнага гістарычнага музея, г.Масква |
![]() |
| 3. 0-003908. Маладая маці, работніца Мінскага велазавода А. Казляк, падпісваецца пад Зваротам Сусветнай Рады Свету аб заключэнні Пакта Міра паміж пяццю вялікімі дзяржавамі, у Мінскім радзільным доме 12 верасня 1951 г., г.Мінск, Фотахроніка БелТА, Івашчанка |
![]() |
| 4. 0-015290. Маці-гераіня А.І.Крупко са сваімі дзецьмі 18 кастрычніка 1956 г., г.Мінск. Фотатэка БелАКС, А.Дзітлаў |
![]() |
| 5. 0-021291. Аграном сельгасартэлі «17 верасня» Нясвіжскага раёна А. Галушка са сваім бацькам, старшынёй У.А.Галушкі 3 снежня 1959 г., Мінская вобл. Фотахроніка БелТА, В.Лупейка |
![]() |
| 6. 0-045867. Л.Я.Канцавая і яе маці А.П.Канцавая, якія знайшлі адзін аднаго пасля 19-гадовага расстання, выкліканага Вялікай Айчыннай вайной, падчас сустрэчы 16 лістапада 1962 г., Магілёўская вобл. Фотахроніка БелТА, А.Бычкоўскі |
![]() |
| 7. 0-058086. Вучань 4-га класа СШ №1 г.Брэста Юра Лазараў разам з бацькам папаўняе альбом новымі маркамі 24 красавіка 1965 г., г.Брэст. Фотахроніка БелТА, В.Герман |
![]() |
| 8. 0-080293. Член калгаса імя М.І.Калініна Калінкавіцкага раёна, студэнт-завочнік Смалянскага спецыяльнага тэхнікума па падрыхтоўцы кіруючых кадраў сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы Г.М.Ракаед аказвае дапамогу сыну-першакласніку ў падрыхтоўцы дамашняга задання19 кастрычніка. Фотахроніка БелТА, В.Чарназубаў |
![]() |
| 9. 0-134590. Майстар спорту міжнароднага класа па стральбе з лука А.А.Марфель з братам і бацькам, заслужаным трэнерам БССР А.І.Марфелем на Ленінскім праспекце г.Мінска Студзень 1985 г., г.Мінск. Фотахроніка БелТА, М.Жалудовіч |
![]() |
| 10. E027880. Супрацоўніца SOS-Дзіцячай вёскі для дзяцей-сірот у в.Бараўляны Мінскага раёна маці С.А.Астанкіна з выхаванцамі Жнівень 2000 г., Мінская вобл. Фотахроніка БелТА, В.Талочка, М.Абложэй |
![]() |
| 11. E055065. Маладая маці з дзіцем за рулём аўтамабіля ў г.Віцебску 5 жніўня 2005 г., г.Віцебск. Фотахроніка БелТА, А.Хітроў |
![]() |
| 12. E006445. Бацька дзяўчынак-трайнят А.Анісенка і маладая маці У.Мініч падчас прагулкі ў парку мікрараёна «Чыжоўка» г.Мінска 17 студзеня 2006 г., г.Мінск. Фотатэка рэдакцыі газеты «Звязда», А.Кляшчук |
![]() |
| 13. E041279. З альбома «Менск. Горад і людзі». У час святкавання Дня горада ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага 2007 г., г.Мінск, Калекцыянер В.Качан |
![]() |
| 14. E083585. Лаўрэат Віцебскай абласной прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі В.С.Гопа з Сенненскага раёна са сваімі дзецьмі Максімам, Уладзіславай, Вольгай, Віялетай і Настай на прыёме ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце з нагоды святкавання 9 кастрычніка. г.Віцебск. Фотахроніка БелТА, А.Хітроў |
![]() |
| 15. E100038. Жыхаркі г.Гродна Вікторыя Матысеўская, Надзея Аўдоева і Валянціна Жывушка, якія сталі маладымі мамамі ў навагоднюю ноч ва ўстанове аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр», прымаюць віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягурак 1 студзеня 2010 г., г.Фотахроніка БелТА, Л.Шчаглоў |
![]() |
| 16. E047029. Шматдзетная сям’я мінчан Марыны і Сяргея Скачак, якія першыя ў Першамайскім раёне г.Мінска атрымалі сертыфікат на 10.000 долараў ЗША ў рамках дзяржаўнай праграмы па падтрымцы шматдзетных сем’яў Сакавік 2015 г., г.Мінск. Фотатэка рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия», А.Ружачка. |
![]() |
| 17. E054889. Падчас спаборніцтва для мужчын у Міжнародны Дзень бацькі «Татаваў дзень – кожны дзень» у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў г.Мінску Чэрвень 2015 г., г.Мінск. Фотатэка рэдакцыі газеты «Мінскі кур’ер», С.Пажога. |
![]() |
| 18. E059237. Шматдзетная сям’я з г.Мінска Паўла і Таццяны Холад з дзецьмі падчас прагулкі ў парку Дразды Верасень 2018 г., г.Мінск. Фотатэка рэдакцыі газеты «Звязда», А.Занковіч |
![]() |
| 19. E080488. Падчас віншавання з Днём маці маладых мам ва ўстанове «Мазырскі гарадскі радзільны дом» 14 кастрычніка 2018 г., Гомельская вобл. Фотатэка рэдакцыі газеты «Жыццё Палесся», С.Баравік |
![]() |
| 20. E066939. Пераможцы Асіповіцкага раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Шматдзетная сям’я года 2019» сям’я Алесі і Юрыя Долавых з г.Асіповічы падчас узнагароджання 30 студзеня 2019 г., Магілёўская вобл. Фотатэка рэдакцыі газеты «Асіповіцкі край», М.Царык |




















