Аб праходжанні стажыроўкі работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Федэральнай казённай установе «Расійскі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» і Дзяржфільмафондзе Расіі

3-6 верасня 2025 г. у адпаведнасці з Планам супрацоўніцтва паміж Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Федэральным архіўным агенцтвам Расійскай Федэрацыі на 2025 год адбылася стажыроўка работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД аўдыёвізуальных дакументаў у Федэральнай казённай установе «Расійскі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – РГАКФФД) і Дзяржфільмафондзе Расіі. Ад БДАКФФД у стажыроўцы прынялі ўдзел галоўны захавальнік фондаў М.Дз. Раманава і загадчык лабараторыі Г.А. Бурковіч.

У рамках праграм знаходжання працаўнікоў БДАКФФД абмяркоўваліся розныя напрамкі дзейнасці кінаархіваў. У ходзе сустрэчы быў прадстаўлены вопыт беларускіх і расійскіх архіўных устаноў па рабоце з аўдыёвізуальнымі дакументамі.

Найбольш абмяркоўваліся пытанні стану архіваў аўдыёвізуальных дакументаў, праблемы апісання кіна-, фота, фонаматэрыялаў, неабходнасць і спосабы рэстаўрацыі кіна- і фотаматэрыялаў, захоўвання дакументаў, стратэгічныя шляхі далейшага развіцця.

У час дыскусіі было закранута пытанне неабходнасці пашырэння міжархіўнага супрацоўніцтва ў тэхналагічных пытаннях, звязаных з лічбавізацыяй галіны.

У рамках сустрэчы з саветнікам генеральнага дырэктара Дзяржфільмафонду Расіі Маштакеевай Дыянай Карымаўнай былі разгледжаны пытанні міжнароднага архіўнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, абмяркоўваўся ўдзел БДАКФФД у кінафестывалях, сумесных канферэнцыях, інтэрактыўных праектах.

У ходзе работы ў РДАКФФД і Дзяржфільмафондзе Расіі работнікі БДАКФФД вывучылі існуючую матэрыяльна-тэхнічную базу, тэхналагічныя працэсы, вопыт замежных калег па забеспячэнні захаванасці дакументаў, іх сістэматызацыі і апісанні.

 

1. Погляд на будынак Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
4 верасня 2025 г., г.Краснагорск (РФ)
2. Галоўны захавальнік фондаў М.Д.Раманава і загадчык лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў Г.А. Бурковіч падчас візіту ў РДАКФФД
4 верасня 2025 г., г.Краснагорск (РФ)
3. Сховішча фотаальбомаў у РДАКФФД
4 верасня 2025 г., г.Краснагорск (РФ)
4. У сховішчы фонадакументаў РДАКФФД
4 верасня 2025 г., г.Краснагорск (РФ)
5. Помнік франтавому кінааператару ў г.Краснагорску
4 верасня 2025 г., г.Краснагорск (РФ)
6. Гукамантажны стол вытворчасці фірмы «Debrie» (Францыя) у Дзяржфільмафондзе Расіі
5 верасня 2025 г., мрн.Белыя Слупы г.Дамадзедава (РФ)
7. Машына ўчастка цэха рэстаўрацыі ў Дзяржфільмафондзе Расіі
5 верасня 2025 г., мрн.Белыя Слупы г.Дамадзедава (РФ)
8. Цэнтральны ўваход Дзяржфільмафонду Расіі
5 верасня 2025 г., мрн.Белыя Слупы г.Дамадзедава (РФ)