Работа Рэчыцкага дзяржархіва з архівамі арганізацый г.п. Лоева і Лоеўскага раёна
1 жніўня 2025 года ў рамках службовай камандзіроўкі супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы (загадчык аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Ірына Віктараўна Комар, вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Сяргей Аляксандравіч Жарносенка, галоўны інжынер Пётр Дзмітрыевіч Коваль) наведалі раённы цэнтр Лоеў.
Перш за ўсё архівістамі была аказана практычная і метадычная дапамога дзяржаўным органам, іншым арганізацыям Лоеўскага раёна (Лоеўскі раённы выканаўчы камітэт і яго структурныя падраздзяленні, рэдакцыя раённай газеты «Лоеўскі край», Лоеўскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм і інш.) па пытаннях дакументацыйнага забеспячэння кіравання, арганізацыі работы з дакументамі.
З мэтай стварэння і напаўнення новага фонда асабістага паходжання былі сабраны каштоўныя дакументы лётчыка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Союза Аляксея Васільевіча Казлова. За дапамогу і садзейнічанне ў дадзенай работе супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва выказваюць падзяку дырэктару музея бітвы за Дняпро Вікторыі Аляксандраўне Яшчанка і галоўнаму хавальніку фондаў музея Таццяне Міхайлаўне Кауравой, галоўнаму рэдактару раённай газеты «Лоеўскі край» Святлане Паўлаўне Маторнай, дырэктару Лоеўскай сярэдняй школы імя А.В. Казлова Таццяне Мікалаеўне Куксе, педагогу школы і старшыне Лоеўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Тамары Аляксееўне Башлаковай.
![]() |
| 1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка і галоўный хавальнік фондаў музея бітвы за Дняпро Т.М. Каурава |
![]() |
| 2. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка і галоўны рэдактар раённай газеты «Лоеўскі край» С.П. Маторная |
![]() |
| 3. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка каля банера, прысвечанага Герою Савецкага Саюза А.В. Казлову, ў Лоеўской сярэдняй школе імя А.В. Казлова |
![]() |
| 4. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка і старшыня Лоеўскай раённай арганізацыі БГАВ Т.А. Башлакова каля магілы Героя Савецкага Саюза А.В. Казлова |



