Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу аб нарматворчай дзейнасці
29 ліпеня 2025 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пашыранае паседжанне калегіі Міністэрства юстыцыі па актуальных пытаннях нарматворчай дзейнасці.
У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) падрыхтаваў дакументальную выставу аб нарматворчай дзейнасці, таксама была прадстаўлена банэрная выстава «Адновім Беларусь разам!».
Распрацоўка нарматыўнага дакумента – гэта складаны працэс, які ўключае некалькі этапаў: ад планавання і падрыхтоўкі праекта да прыняцця і афіцыйнага апублікавання. У Беларусі, як і ў іншых краінах, працэс нарматворчасці рэгламентуецца заканадаўствам і ўключае ў сябе шэраг абавязковых працэдур, накіраваных на забеспячэнне якасці і адпаведнасці дакументаў, якія распрацоўваюцца патрабаванням заканадаўства і грамадскай карысці.
На выставе Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў: Даручэнні Прэзідыума Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў БССР аб падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў, прапановы і заключэнні па ўдасканаленні заканадаўства; дакументы аб падрыхтоўцы міністэрствамі праектаў заканадаўчых і нарматыўных актаў; заключэнне Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі па праекце Закона Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях нарматворчай дзейнасці; загад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб выданні Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, і іншыя дакументы.
З тэматычнай выставай азнаёмілiся ўдзельнікі пашыранага пасяджэння калегіі.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава аб нарматворчай дзейнасці |
![]() |
| 2. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок знаёміць з банэрнай выставай «Адновім Беларусь разам!» удзельнікаў пашыранага пасяджэння калегіі |
![]() |
| 3. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок знаёміць з банэрнай выставай «Адновім Беларусь разам!» удзельнікаў пашыранага пасяджэння калегіі |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з дакументальнай выставай аб нарматворчай дзейнасці ўдзельнікаў пашыранага пасяджэння калегіі |
![]() |
| 5. Удзельнікі пашыранага пасяджэння калегіі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі аб нарматворчай дзейнасці |
![]() |
| 6. Удзельнікі пашыранага пасяджэння калегіі знаёмяцца з архіўнымі дакументамі аб нарматворчай дзейнасці |
![]() |
| 7. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі ўдзельнікаў пашыранага пасяджэння калегіі |
![]() |
| 8. Архіўныя дакументы на выставе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
![]() |
| 9. Архіўныя дакументы на выставе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
![]() |
| 10. Архіўныя дакументы на выставе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |









