Аб удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў адкрыцці перасоўнай экспазіцыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
З 17 па 20 чэрвеня 2025г. у навучальным корпусе Акадэміі кіравання па адрасе: вул. К.Маркса,22, будзе дэманстравацца банэрная выстава, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Першая частка выставы, падрыхтаваная Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мае назву «Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 – ліпень 1944гг.».
Экспазіцыя адлюстроўвае атмасферу лютых баёў, партызанскай барацьбы, подзвігу савецкіх салдат і мірных жыхароў, якія набліжалі доўгачаканую Перамогу. Адмысловая ўвага нададзена ключавым аперацыям, якія вызвалілі беларускую зямлю ад фашысцкіх захопнікаў.
Другая частка выстаўкі, створаная Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі: «Горад, паўстаўшы з руін і попелу!», прысвечана аднаўленню г.Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца з архіўнымі дакументамі, якія ілюструюць разбурэнні, прычыненыя гораду ў гады вайны, і каласальную работу жыхароў сталіцы па яго аднаўленні.
Выстава праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Дырэктар БДАНТД А.П.Куракоў падчас адкрыцця выставы |
![]() |
2. Слухачы Інстытута дзяржаўнай службы падчас экскурсіі |