У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці прайшоў сход калектыву, прысвечаны Дню сям’і

Штогод 15 мая ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Міжнародны дзень сем’яў. У Беларусі ў гэты дзень адзначаюць рэспубліканскае свята «Дзень сям’і».

Сям’я – галоўная каштоўнасць у нашым жыцці. У ёй закладваецца аснова асобы кожнага чалавека, захоўваецца пераемнасць пакаленняў. Умацаванне сям’і як сацыяльнага інстытута, ахова мацярынства і дзяцінства ‒ усё гэта важнейшыя напрамкі беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі.

15 мая 2025 года ў дзяржархіве Мінскай вобласці прайшоў сход калектыву, прысвечаны Дню сям’і. Драгун Вольга Міхайлаўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржархіва, расказала аб станаўленні свята і яго значэнні ў жыцці грамадства. Акрамя гэтага яна падзялілася гісторыяй членаў сваёй сям’і ‒ удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прадставіла калегам любімыя сямейныя кнігі.

На фота: Падчас мерапрыемства