Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у першамайскіх святочных мерапрыемствах
1 мая 2025 г. работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прынялі ўдзел у першамайскіх святочных мерапрыемствах у парку Перамогі. Там у гэты дзень дэманстравалі свае лепшыя дасягненні і новыя распрацоўкі прадпрыемства Беларусі. Работнікі НАРБ не толькі ўбачылі, чым характэрныя тыя ці іншыя вытворчасці, але і змаглі паспрабаваць свае сілы ў розных прафесіях.
Таксама з 12: 00 да 16: 00 работнікі НАРБ наведалі канцэртную праграму з удзелам папулярных артыстаў, заслужаных прафсаюзных і ведамасных калектываў, якія займаюцца мастацкай творчасцю. Для гасцей у парку Перамогі былі створаны тэматычныя фотазоны, а для самых юных удзельнікаў свята – арганізаваны дзіцячыя пляцоўкі.
![]() |
1. Ля ўваходу ў парк Перамогі |
![]() |
2. Перад пачаткам мерапрыемстваў |
![]() |
3. Падчас канцэрту |
![]() |
4. Калектыўнае фота прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый |